Усе беларускія знішчальнікі, што разбіліся, былі прыпісаны да авіябазы ў Баранавічах

24.09.2010 11:18
Архив Редакция

Усе беларускія знішчальнікі, якія разбіліся за 19 гадоў незалежнасці краіны, былі прыпісаны да 61-й Баранавіцкай авіяцыйнай базы. Не стала выключэннем і трагедыя, якая адбылася 23 верасня пад Ганцавічамі, у якой загінулі двое пілотаў — падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла.

Першая авіякатастрофа ваеннага самалёта ў гісторыі сучаснай Беларусі адбылася 23 мая 1996 года. Тады пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту падпалкоўнікам Уладзімірам Карватам перастала працаваць сістэма кіравання самалётам Су-27. У выніку самалёт разбіўся, а яго пілот загінуў, адвёўшы знішчальнік ад вёскі Арабаўшчына Баранавіцкага раёна. За здзейснены подзвіг Уладзіміру Карвату першаму было прысвоена званне Герой Беларусі.

Другая авіякатастрофа адбылася 19 мая 1997 года таксама ў раёне Баранавічаў. Тады разбіўся самалёт Су-17, якім кіраваў падпалкоўнік Сяргей Паграбан. Пра прычыны таго, што здарылася, не паведамлялася. Акрамя таго, 30 жніўня 2009 года на авіяшоў у польскім горадзе Радам пры выкананні фігуры найвышэйшага пілатажу разбіліся палкоўнікі Аляксандр Жураўлевіч і Аляксандр Марфіцкі, якія служылі на 61-й авіябазе.

Акрамя Баранавіч, пункты базавання беларускай вайсковай авіяцыі знаходзяцца таксама ў гарадах Бяроза, Пружаны (абодва — Брэсцкая вобласць), Ліда (Гарадзенская вобласць) і ў гарадскіх пасёлках Рось (Гарадзенская вобласць) і Мачулішчы (Мінская вобласць).

Как вам новость?
Головоломки