Усё больш маладых беларусаў выбірае грамадзянскі шлюб

09.09.2010 13:07
Архив Редакция

Па выніках перапісу насельніцтва, праведзенага у 2009 годзе, доля параў, шлюбныя адносіны якіх афіцыйна не аформленыя, за 10 гадоў павялічылася з 5 да 8%. Найбольшая колькасць незарэгістраваных шлюбаў адзначаецца сярод моладзі 18-24 гадоў. У 15% мужчын і 13% жанчын гэтага ўзросту шлюбныя адносіны афіцыйна не аформленыя.

Па словах намесніка старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Алены Кухарэвіч, дадзеныя перапісу паказваюць, што ў Беларусі захоўваюцца традыцыйныя нормы сямейных паводзінаў насельніцтва, перадае БелаПАН.

Большасць беларускіх мужчын і жанчын уступае ў шлюб. Так, па стане на 14 кастрычніка 2009 года 62% мужчын і 52% жанчын ва ўзросце 15 гадоў і старэйшыя жанатыя. Для параўнання, па выніках перапісу насельніцтва 1999 года ў пашлюбаванымі былі 66% мужчын і 56% жанчын старэйшых за 15 гадоў.

Намесніца кіраўніка Белстата падкрэсліла, што ў Беларусі адзначаецца невысокая ўдзельная вага асобаў, якія на працягу ўсяго жыцця не ўступаюць у шлюб. Паказчык бясшлюбнасці для мужчын і жанчын не перавышае 4%. «Менавіта столькі застаецца тых, хто ніколі за ўсю жыццё не пабраўся шлюбам сярод мужчын і жанчын ва ўзросце 50 гадоў і старэйшых», — сказала Алена Кухарэвіч.

У цэлым у Беларусі доля асобаў, што ніколі не былі ў шлюбе, сярод мужчын складае 27%, сярод жанчын — 18%. Разам з тым амаль 80% мужчын і больш за 70% жанчын, ніколі не былі ў шлюбе, — гэта моладзь да 30 гадоў.

Как вам новость?