Усе ВНУ Беларусі атрымаюць высакахуткасны інтэрнэт да 2015 года

28.06.2010 11:18
Архив Редакция

Праект стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Беларусі на 2011-2015 гады, падрыхтаваны міністэрствам сувязі і інфарматызацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук, прадугледжвае, што да 2015 года ўсе беларускія ВНУ атрымаюць шырокапалосны доступ у інтэрнэт. Пра гэта паведамілі ў Аб'яднаным інстытуце праблемаў інфарматыкі НАН Беларусі.

Распрацоўшчыкі дакумента вылучылі наступныя прыярытэтныя напрамкі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Беларусі: стварэнне электроннага ўрада, аховы здароўя і навучання, выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у эканоміцы і электронным гандлі, паведамляе БелТА.

Асноўнай ідэяй стратэгіі з’яўляецца забеспячэнне прадстаўлення дзяржорганамі і арганізацыямі шырокага спектру паслуг юрыдычным і фізічным асобам у рэжыме онлайн пасродкам сеткі інтэрнэт.

Праект прадугледжвае павелічэнне колькасці партоў шырокапалоснага доступу да інтэрнэту да трох мільёнаў у 2015 годзе (сёння каля 530 тыс.). Паводле праекту, колькасць абанентаў мабільнага доступу да інтэрнэту павінна дасягнуць сямі мільёнаў (цяпер каля 1,6 млн.), а доля медыцынскай дакументацыі, прадстаўленай у электронным выглядзе, павінна скласці не менш за 50% замест 20-25% на сённяшні дзень.

Плануецца пашырыць размяшчэнне заказаў на дзяржаўныя закупкі на электронных гандлёвых пляцоўках. Таксама распрацоўшчыкі праекта прадугледзелі рост да 30% долі тавараў і паслуг, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку суб’ектамі электроннага гандлю.

Как вам новость?
Головоломки