Уступілі ў сілу прысуды ўдзельнікам "справы 19 снежня"

12.03.2011 11:50
Архив Редакция

У суботу, 12 сакавіка, уступілі ў сілу вынесеныя 2 сакавіка прысуды двум удзельнікам акцыі пратэсту апазіцыі 19 снежня 2010 года ў Мінску. Так, Дзмітры Новік, асуджаны на 3,5 года, будзе адбываць пакаранне ў выпраўленчай калоніі Віцьба-3, Аляксандр Малчанаў, прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі, — у калоніі Бабруйску. 

Між тым, Аляксандр Атрошчанкаў, таксама асуджаны 2 сакавіка, падаў касацыйную скаргу і ў цяперашні час чакае яе разгляду. Чакае разгляду скаргі і прысуджаны да чатырох гадоў калоніі Васіль Парфянкоў, якога для адбыцця пакарання павінны адправіць у Оршу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як паведамляў Тэлеграф, суд Фрунзенскага раёну Мінску 2 сакавіка абвясціў прысуд тром абвінавачаным у масавых беспарадках на плошчы Незалежнасці ў Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў — 2010 года. Аляксандр Малчанаў прысуджаны да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітры Новік — да 3,5 года, Аляксандр Атрошчанкаў атрымаў чатыры гады калоніі.

Яшчэ раней суд вынес абвінаваўчы прысуд члену выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Васілю Парфянкову. Яго прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Как вам новость?
Головоломки