Уступная кампанія — 2011 не зведае вялікіх зменаў

17.05.2011 14:04
Архив Редакция

Абітурыентаў 2011 года навучальныя ўстановы будуць прымаць на тых жа ўмовах, што і ў 2010 годзе, паведаміў 16 траўня кіраўнік міністэрства адукацыі Сяргей Маскевіч. Кіраўніком камісіі па кантролі над уступнай кампаніяй ізноў прызначаны старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў. Пра гэта сказана ва ўказе № 190, падпісаным 16 траўня прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Указ «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2011 годзе» зацвердзілі намеснік кіраўніка камісіі намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксея Ялфімава, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Антаніна Морава і намеснік старшыні Камітэту дзяржкантролю Раісв Саўрыцкая.

Камісія павінна «забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэставання, іншых формаў уступных іспытаў, прадстаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы», паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Мэтавы абітурыент можа быць з горада, дзе жыве менш за 20 тыс. жыхароў

У абітурыентаў, якія пражываюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва менш за 20 тыс., ёсць магчымасць вучыцца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Гэта датычыцца некаторых спецыяльнасцяў, удакладніў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Так, сюды ўваходзяць спецыяльнасці сельскагаспадарчага, лесагаспадарчага, медыцынскага і педагагічнага профіляў, а таксама чыгуначнага транспарту, журналістыкі, культуры і мастацтва.

«Для таго каб аформіць мэтавае накіраванне, неабходна звярнуцца ў дзяржаўную арганізацыю або мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, зацікаўлены ў мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, і заключыць дамову на мэтавую падрыхтоўку», — цытуе міністра БелТА.

Сельскі абітурыент павінен скончыць у вёсцы два апошнія класы

Сельскім абітурыентам міністэрства адукацыі лічыць толькі тых выпускнікоў школ, якія жылі і вучыліся ў вёсцы прынамсі два гады да заканчэння школы. Каб прыёмная камісія ВНУ прызнала паступаючага сельскім абітурыентам, туды неабходна прынесці адпаведную даведку з сельскага выканкама.

Удзел у «сельскім» конкурсе змогуць прыняць абітурыенты толькі з населеных пунктаў, якія не занесеных у «Спіс населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, што адносяцца да гарадскіх».

Сяргей Маскевіч таксама ўдакладніў, што калі ў заявах сельскіх абітурыентаў прахадны бал будзе вышэйшы, чым у гарадскіх выпускнікоў, то ВНУ будзе прымаць паступаючых па агульным конкурсе.

Как вам новость?
Головоломки