УУС: усе лаўкі ў мінскім метро прыбіраюць з-за тэракту

20.04.2011 17:22
Архив Редакция

Прэс-афіцэр УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Арцём Гарашэвіч паведаміў, што каменныя лаўкі са станцый мінскага метро прыбіраюць у сувязі з тэрактам 11 красавіка. Раней у "Мінсктрансе" і Мінскім метрапалітэне Тэлеграфу адмовіліся каментаваць знікненне лавак з метро.

«Звязана гэта з бяспекай у метро пасля ўсім вядомага выпадку. Цяпер ніхто не зможа нічога пакінуць на лаўцы небяспечнага, у тым ліку і пакінуць свае рэчы, як гэта было раней. А гэта толькі дадавала нам працы», — цытуе прадстаўніка міліцыі БДТРК.

Паводле яго слоў, дэмантаж лавак праводзіцца ноччу, і амаль на ўсіх станцыях да 20 красавіка яны ўжо зніклі. На пакінутых іх прыбяруць максімум да 21 красавіка.

Как вам новость?
Головоломки