Увосень у Беларусь вернецца "свіны" грып

28.09.2010 08:51
Архив Редакция

У Беларусі ўжо зарэгістравана амаль 26 тыс. выпадкаў захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ), 60% хворых — дзеці. Па прагнозах спецыялістаў, восенню і будучай зімой чакаецца цыркуляцыя вірусаў пандэмічнага грыпу (Н1N1) і грыпу В, паведаміла першая намесніца кіраўніка Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Наталля Жукава.

«Аднак выклікае здзіўленне праца па вакцынацыі ад грыпу, якая праводзіцца кіраўнікамі некаторых сацыяльна значных аб’ектаў, і недастатковы кантроль з боку раённых адміністрацый», — адзначыла Наталля Жукава. Так, адмовіліся ад вакцынацыі на шэрагу будаўнічых, гандлёвых, камунальных арганізацый і заводаў. Не прыступалі да прышчэпкавай кампаніі і на прадпрыемствах харчовай прамысловасці, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, у сваю чаргу, падкрэсліў, што мерапрыемствы па вакцынацыі павінны быць узяты пад персанальную адказнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый незалежна ад формы ўласнасці. Прычым павінна быць прышчэплена да 30% працаўнікоў.

Па словах Мікалая Ладуцькі, страты, якія можа панесці эканоміка горада ад масавай выдачы лекарскіх звальненняў, несупастаўныя з коштам вакцынацыі.

Как вам новость?
Головоломки