Ухналёў: кандыдата ў прэзідэнты ад левых не будзе

14.05.2010 10:05
Архив Редакция

Намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валер Ухналёў паведаміў, што пытанне пра "левага" кандыдата ў прэзідэнты пакуль не стаіць. Па словах палітыка, таксама пакуль няма пэўнай заявы пра наяўнасць "правага" кандыдата, прапанова пра вылучэнне якога правыя партыі Беларусі атрымалі ад еўрапейскіх партнёраў.

Намстаршыні «Справядлівага свету» падкрэсліў, што таму будуць працягвацца кансультацыі паміж рознымі партыямі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
«Мы працягваем кансультацыі з усімі партыямі — і левымі, і правымі. І круглыя сталы, якія цяпер ідуць пад эгідай Рады інтэлігенцыі, — расказаў Валер Ухналёў. — Мы прытрымліваемся таго пункту гледжання, што кандыдат на прэзідэнцкія выбары павінен быць адзіны, а не правы і левы».

Как вам новость?
Головоломки