Узброены магілёвец выкраў з АЗС пачак цыгарэт і 50 тыс. рублёў

23.09.2010 13:46
Архив Редакция

У Магілёве 20-гадовы хлопец, пагражаючы касіру пісталетам, выкраў з памяшкання аўтазаправачнай станцыі (АЗС) па вуліцы Першамайскай пачак цыгарэтаў і 50 тыс. рублёў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Ужо праз дзве гадзіны супрацоўнікі міліцыі дэпартаменту аховы па прыметах затрымалі маладога чалавека каля начной крамы на гэтай жа вуліцы. У яго ў кішэні праваахоўнікі выявілі газавы пісталет «Вальтэр» без магазіну і набояў, перадае БелТА.

У дачыненні да затрыманага магілёўца праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 1 арт. 207 КК Беларусі («разбой»). У цяперашні час вядзецца следства.

Как вам новость?
Головоломки