Узгадненне пакета дакументаў па АЭП МС хочуць завяршыць да 19 лістапада

21.10.2010 09:39
Архив Редакция

Узгадненне усяго пакета дакументаў, якія фармуюць прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана, плануюць завяршыць, меркавана, да 19 лістапада 2010 года. Пра гэта ў сераду, 20 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Па выніках сустрэчы прэм’ер-міністраў трох краін, якая адбылася 15 кастрычніка ў Маскве,  былі выпрацаваны ўзгодненыя падыходы па найбольш складаных праектах пагадненняў па фармаванні АЭП, падкрэслілі ў прэс-службе.

У прыватнасці, павінны быць прынятыя пагадненні ў галіне нафты, газу, электраэнергіі і чыгуначных тарыфаў.

Бюджэт саюзнай дзяржавы павінны падрыхтаваць да 10 лістапада

Праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2011 год будзе ўнесены да 10 лістапада для прыняцця дакументу ў працоўным парадку. Да такога рашэння прыйшлі ўдзельнікі пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе амбасады Беларусі ў Расіі.

Напярэдадні пасяджэння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін паведаміў, што саюзны бюджэт у 2011 годзе павялічыцца на 10%. У 2010 годзе памер саюзнага бюджэту складае 4,8 млрд. расійскіх рублёў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пасяджэнне Саўміна Саюзнай дзяржавы, якое прайшло 15 кастрычніка ў Маскве, доўжылася беспрэцэдэнтна кароткі час. Абмеркаванне 32 пытанняў парадку дня заняло ў яго ўдзельнікаў не больш за паўгадзіны. Пры гэтым па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты станоўчыя рашэнні.

Как вам новость?
Головоломки