Вада ў фантанах Мінску небяспечная

24.07.2010 16:49
Архив Редакция

Вада ў мінскіх фантанах не прызначана для купання або выкарыстання ў гігіенічных мэтах. Пра гэта заявіла галоўны тэрапеўт камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Алена Філіпава. Яна таксама дадала ў сувязі з гэтым, што ні адзін лекар не дасць гарантый, што вада бяспечная для здароўя.

Па словах Алены Філіпавай, якасць вады ў фантанах залежыць ад таго, з якой крыніцы яна паступае. Так, у фантаны Ленінскага раёна (у Аляксандраўскім скверы і ў будынку адміністрацыі на вуліцы Маякоўскага) вада паступае з падземных артэзіянскіх крыніц, а ў фантаны ля Нацыянальнай бібліятэкі — з Сляпянскай воднай сістэмы, у якой забаронена купацца, перадаюць «Мінск-Навіны».
У любым выпадку ўрач параіла не піць ваду з фантанаў, не мыць ёю твар і прадукты харчавання. «Пры кантакце слізістай вачэй, рота, носа магчыма заражэнне рознымі інфекцыямі. Рукі, ногі намачыць у фантанах можна, калі не грэбуеце. У гэтым выпадку верагоднасць інфіцыравання такая ж, як і пры кантакце з навакольнымі прадметамі ў грамадскім транспарце, крамах… Мыць гародніну, садавіну такой вадой, а тым больш піць яе, нельга», — заявіла Алена Філіпава.

Как вам новость?
Головоломки