Ваенная тэхніка будзе рэпетаваць парад у самую гадзіну пік на МКАД

29.03.2010 13:45
Архив Редакция

Механізаваныя калоны ваеннай тэхнікі з 25 сакавіка па 27 красавіка ўключна на аэрадроме "Ліпкі" будуць правдзіць рэпетыцыі да параду ў гонар 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Маршрут трэніровак ваеннай тэхнікі таксама будзе праходзіць па шэрагу сталічных вуліц і МКАД кожны тыдзень па аўторках, серадах і чацверах з 07:00 да 08:00 і з 17:00 да 18:00, распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

«З гэтай прычыны, на асобных участках сталічных вуліц і МКАД, па якіх праходзіць трэніравальны маршрут ваеннай тэхнікі, будзе абмяжоўвацца рух», — паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Першамайскага РУУС Наталля Стралкоўская, перадае агенцтва «Минск-Новости».

Па словах Наталлі Стралкоўскай, па раніцах маршрут калоны ваеннай тэхнікі будзе пралягаць па вуліцах Заснавальнікаў, Скарыны і ўнутранаму кольцу МКАД да аэрадрома Ліпкі. «Увечары з аэрадрома, адпаведна, па вонкавым кольцы МКАД у зваротным кірунку», — паінфармавала прадстаўніца ДАІ.

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам «у гэтыя дні загадзя выбіраць маршрут аб’езду, а на ўчастках магістраляў, дзе абмежаваны рух, выконваць хуткасны рэжым і бяспечную дыстанцыю».

Как вам новость?
Головоломки