Вайцяхоўскі: пагадненне па ЧФ ператварае Украіну ў Беларусь

28.04.2010 15:48
Архив Редакция

Дамова паміж Украінай і Расіяй аб падаўжэнні тэрміна знаходжання Чарнаморскага Флоту РФ у Крыме ў абмен на танны газ можа ператварыць Украіну ў Беларусь. Такое меркаванне выказаў публіцыст польскага выдання Gazeta Wyborcza Марцін Вайцяхоўскі.

Па словах Марціна Вайцяхоўскага, новая ўлада адступіла ад сваіх даклярацый пра прыярытэтнасць еўраінтэграцыі і праводзіць палітыку, якая на справе ўскладняе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз. Акрамя таго, замест мадэрнізацыі дзяржавы, новае кіраўніцтва ператварае краіну ў састарэлую прамысловую базу, залежную ад пазіцый Расіі.

«Жыццё паказала, што за даклярацыямі палітыкаў у Кіеве пра еўрапейскую інтэграцыю не стаяць дзеянні», — лічыць эксперт. Марцін Вайцяхоўскі адзначыў, што ўлады маглі толькі ад Расіі атрымаць грошы без правядзення рэформаў, на якіх настойваюць МВФ і Еўрасаюз, патрабуючы ўкараніць ва Украіне заходнія стандарты дзяржаўнага кіравання. Замест гэтага ўсе сферы дзейнасці дзяржавы будуць пад кантролем алігархаў, бо ўлада лічыць Украіну сваёй уласнасцю.
 
«Украіну паглынуць спрэчкі і татальная вайна. У такой атмасферы цяжка будзе выцягваць дзяржаву з эканамічнай бездані. Цяжка таксама будзе інтэграваць у Еўрапейскі Саюз», — выказаў меркаванне польскі эксперт.

Как вам новость?
Головоломки