Валавы знешні доўг Беларусі дасягнуў 55,4% ВУП

20.06.2011 12:11
Архив Редакция

Валавы знешні доўг Беларусі на 1 красавіка 2011 года дасягнуў 55,4% ВУП (або 31,71 млрд даляраў) супраць 52,2% (28,51 млрд даляраў) на пачатак года. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі.

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 3,34 тыс. даляраў супраць 3,007 тыс. даляраў на 1 студзеня гэтага года, перадае АФН.

Паводле дадзеных Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу за першы квартал гэтага года было накіравана 1,27 млрд даляраў (9,6% ВУП або 14,3% экспарту тавараў і паслуг), з якіх 1,03 млрд даляраў склалі выплаты па асноўным абавязку, а 238 млн даляраў — плацяжы па працэнтах.

Как вам новость?
Головоломки