Валюту па старым курсе прадаюць толькі тры беларускія банкі

11.05.2011 16:20
Архив Редакция

Па стане на 13:00 11 траўня не перайшлі на новыя курсы валют толькі тры беларускія камерцыйных банкаў: "Прыёрбанк", "Онербанк", "Міжнародны рэзервовы банк". Усе астатнія банкі абменьваюць даляры па курсе 3900-4000 беларускіх рублёў. Новы курс еўра вагаецца ў межах 5622-5800 рублёў, расійскага рубля — 140-150 беларускіх рублёў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у Нацыянальным банку пракаментавалі рашэнне аб новых правілах продажу замежнай валюты на наяўным рынку. «Нават калі банкі выставяць курс з разліку чатыры тысячы рублёў за даляр, то насельніцтва задумаецца, ці патрэбна валюта па такім курсе», — сказаў прадстаўнік НББ.

Нацбанк Беларусі адмяніў з 11 траўня рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў угодаў па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам, устаноўленыя ў памеры +/-2% ад афіцыйнага курсу.

Між тым, эксперты лічаць, што фактычная дэвальвацыя беларускага рубля з 11 траўня не прывядзе да з’яўлення валюты ў абменных пунктах беларускіх банкаў.

Как вам новость?
Головоломки