Валожынскі суд аштрафаваў Лябедзьку на мільён

26.03.2010 09:13
Архив Редакция

Суд Валожынскага раёна 25 сакавіка разгледзеў справу ў дачыненні старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, якога абвінавацілі па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса — дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Па першым абвінавачванні суд спыніў справу, а па другім прызнаў лідара АГП вінаватым і аштрафаваў на 30 базавых велічынь (1,05 млн. рублёў).

Як паведамляецца, адразу пасля суда Анатоль Лябедзька накіраваўся ў Мінск. «Аднак на выездзе з Валожына машыну са старшынёй АГП спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі», — паведамляе сайт АГП.

Як раней паведамляў Тэлеграф, лідара АГП затрымалі 15 лютага ў Валожыне каля ваеннай часткі, дзе праходзіў суд над кіраўніком Івянецкай арганізацыі незарэгістраванага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) Тарэсай Собаль, абвінавачанай у захопе Польскага дому ў Івянцы.

Анатоль Лябедзька фатаграфаваў на мабільны тэлефон дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія не дапускалі на тэрыторыю часткі актывістаў СПБ.

Как вам новость?
Головоломки