Вандалы зламалі 36 крыжоў у Курапатах

08.11.2010 09:10
Архив

Пад Мінскам ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій невядомыя зламалі 36 крыжоў. Пра гэта 6 лістапада паведаміў сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Аляксандр Макаў. У цяперашні час на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі.

Па словах адказнага сакратара ўправы КХП-БНФ Алеся Чахольскі, гэтая акцыя вандалізму ў Курапатах можа быць звязаная з дзвюма датамі: 4 лістапада — дзень яднання расійскага народа і 7 лістапада — дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода». На думку палітыка, гэтая акцыя была праведзена наўмысна.