Іваноў: па рынкавых цэнах сельгаспрадукцыя прадавацца пакуль не будзе

16.02.2011 14:28
Архив Редакция

Беларусь будзе пераходзіць да рынкавага цэнаўтварэння на прадукцыю аграпрамысловага комплексу паступова. Пра гэта 16 лютага заявіў віцэ-прэм'ер краіны Валеры Іваноў падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. На яго думку, іншыя спосабы ажыццявіць такі пераход могуць прывесці да "сацыяльнай напружанасці ў грамадстве".

Намеснік прэм’ер-міністра адзначыў, што ідэалогію аграрнай палітыкі ў Беларусі неабходна змяніць, пачынаючы з падтрымкі дзяржавай працаўнікоў аграрнага комплексу. «Такая падтрымка павінна быць прадуманай і ўзважанай, мусіць улічваць эканамічную эфектыўнасць дзейнасці сельгасвытворцаў і прымаць пад увагу ўмовы гаспадарання, а таксама  быць накіраванай на развіццё прадпрымальніцкай актыўнасці ў аграпрамысловым комплексе», — цытуе Валерыя Іванова БелТА.

Ён таксама растлумачыў, што для пераходу на рынкавае коштаўтварэнне спачатку патрабуецца перайсці ад фіксаваных закупных коштаў на расліна- і жывёлагадоўчую прадукцыю і да ўстанаўлення мінімальных гарантаваных, у гэтым кірунку ўжо працуюць спецыялісты. Акрамя таго, патрабуецца прыняць пэўныя меры для разняволення рынкавай ініцыятывы ў сельскай гаспадарцы.

«Трэба забяспечыць рэальнае напаўненне правамі дзяржуласнасці ў сельскай гаспадарцы, якія парушаюцца ў элементарных пытаннях, такіх як планаванне вытворчасці, каналаў рэалізацыі і г.д. Камерцыйныя прадпрыемствы АПК павінны дзейнічаць, зыходзячы з уласных эканамічных інтарэсаў», — дадаў Валеры Іваноў.

Как вам новость?
Головоломки