Васілевіч: арышт Байковай "засмучае ўсіх супрацоўнікаў пракуратуры"

22.03.2010 10:06
Архив Редакция

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч назваў арышт старшага следчага па асабліва важных справах Генпракуратуры Святланы Байковай "засмучаючым". "Гэты факт засмучае ўсіх супрацоўнікаў пракуратуры. Факт вельмі непрыемны. У мяне няма звестак пра тое, што старшы следчы Байкова здзяйсняла нейкія карыслівыя, маёмасныя злачынствы", — сказаў Рыгор Васілевіч.

Генпракурор паведаміў, што следства па справе Святланы Байковай вядзе Камітэт дзяржаўнай бяспекі. «Паглядзім, што будзе па яго выніках, якія прэтэнзіі прад’яўляюцца старшаму следчаму», — распавёў Рыгор Васілевіч у эфіры тэлепраграмы «Выбар +» на тэлеканале АНТ, дадаўшы пры гэтым, што чалавека можна лічыць вінаватым толькі тады, калі суд вынесе прысуд.

Генпракурор Беларусі таксама паведаміў, што 24 лютага, у адказ на пастанову старшыні КДБ пра затрыманне Байковай, ён прынёс пратэст у суд пра неабходнасць адмены гэтай пастановы. «Суд, нажаль, не падтрымаў маю пазіцыю», — распавёў Рыгор Васілевіч.

Як раней паведамляў Тэлеграф, супрацоўнікі КДБ арыштавалі Святлану Байкову ў рамках антыкарупцыйнай кампаніі ў лютым. У прэс-службе Генпракуратуры факт арышту пацвердзілі, але ад якіх-небудзь каментароў адмовіліся. Не падалі пэўнай інфармацыі і ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Как вам новость?
Головоломки