Васілевіч: уладальнікі інтэрнэт-СМІ павінны адказваць за публікацыі

27.06.2011 17:28
Архив Редакция

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што сёння трэба забяспечыць, каб публікацыі ў інтэрнэце "адпавядалі тым патрабаванням, якія прад'яўляюцца да публікацый ў іншых СМІ". "Я лічу, што той, хто валодае інтэрнэт-рэсурсамі, мусіць адказваць за інфармацыю, якая мае абразлівы і паклёпніцкі характар, наносіць шкоду адносінам паміж краінамі", — сказаў ён.

Па словах генпракурора, у цяперашні час існуе праблема прыцягнення да адказнасці ўладальнікаў беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных за мяжой, паведамляе «Звязда«. «У перспектыве, я лічу, будуць прынятыя нейкія міжнародныя дамовы на гэты конт», — заявіў Рыгор Васілевіч.

«Што тычыцца юрыдычнай адказнасці фізічнай асобы за паклёп ці абразу ў інтэрнэце, то яна прадугледжана Крымінальным кодэксам. Але на практыцы такія справы судамі разглядаюцца даволі рэдка», — канстатаваў ён.

«Цяпер, напрыклад, у Ленінскім судзе Горадні разглядаецца справа ў дачыненні да карэспандэнта польскай газеты Андрэя Пачобута. Журналісту прад’яўленае абвінавачанне ў тым, што яго публікацыі носяць абразлівы, паклёпніцкі характар. У залежнасці ад таго, ці будзе пацверджана віна ці не, і можна будзе судзіць аб тым, як фармуецца наша судовая практыка», — распавёў генеральны пракурор Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки