Вазняк: падстаў для нерэгістрацыі «Гавары праўду!» няма

09.02.2011 09:34
Архив Редакция

Апазіцыйны палітык Сяргей Вазняк, былы старшыня ўстаноўчага сходу грамадскага аб'яднання "Гавары праўду!", заявіў, што не бачыць вялікай праблемы ў вырашэнні міністэрства юстыцыі Беларусі аб нерэгістрацыі арганізацыі. Між тым, паводле яго слоў, «Гавары праўду!» рабіла ўсё ў адпаведнасці з заканадаўствам. «Сутнасных падставаў для адмовы я не бачу», — адзначыў ён.

«Органы юстыцыі зачапіліся за тэхнічную калізію. А сітуацыя аб’ектыўна склалася так, што офіс, у якім мы праводзілі ўстаноўчы сход, пасля 19 снежня быў апячатаны. У гэтых умовах уласнік офіса адмовіўся даць нам дакумент. Людзі проста спалохаліся. Гэтая тэхнічная калізія і стала падставай для рашэння мінюста», — паведаміў Сяргей Вазняк у інтэрв’ю газеце «Салідарнасць».

Палітык таксама адзначыў, што калі актывісты захочуць працягваць гэтую кампанію, то можна будзе правесці новы ўстаноўчы сход і яшчэ раз паспрабаваць зарэгістраваць арганізацыю.

Раней мінюст растлумачыў сваё рашэнне аб нерэгістрацыі аб’яднання «Гавары праўду!», узначаленае экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Уладзімірам Някляевым, вынікамі праверкі «сапраўднасці прадстаўленых дакументаў» і таго, ці быў «вытрыманы вызначаны парадак стварэння грамадскага аб’яднання». Таксама ў ведамстве адзначылі, што «ёсць доказы практычнай дзейнасці РИООО «ГП», якая мела месца да даты прыняцця рашэння па сутнасці адпаведнай заявы», што «парушыла патрабаванне часткі другой арт. 7 Закона».

Как вам новость?
Головоломки