Віцэ-прэм'ер: ажыятажны попыт на прадукты неабгрунтаваны

19.05.2011 15:16
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас лічыць неабгрунтаваным ажыятажны попыт на спажывецкія тавары ў некаторых рэгіёнах Беларусі. У цэлым сітуацыю на спажывецкім рынку Беларусі віцэ-прэм'ер лічыць стабільнай. "Урад кантралюе і адсочвае сітуацыю", — запэўніў Сяргей Румас.

Намеснік прэм’ера праінфармаваў, што маніторынг, праведзены раніцай 19 траўня, выявіў перабоі з некаторымі прадуктамі. У прыватнасці, у асобных населеных пунктах краіны з-за ажыятажнага попыту з крамаў знікла соль, перадае БелТА.

«Гэта мне нагадвае сітуацыю месячнай даўнасці з цукрам. Солі у краіне дастаткова, пройдзе літаральна дзень-два, і ва ўсіх крамах будзе соль — як месяц назад цукар», — канстатаваў Сяргей Румас.

Как вам новость?
Головоломки