Віцэ-прэм'ер: праблемаў з закупкай імпартных лекаў ніколі не будзе

18.05.2011 16:19
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік ад імя ўрада 19 траўня заявіў, што ў краіне, нягледзячы на эканамічныя праблемы, у тым ліку валютныя, праблем з закупкай імпартных лекавых прэпаратаў ніколі не будзе. Пры гэтым віцэ-прэм'ер заявіў, што ўлады маюць намер нарошчваць аб'ём вытворчасці айчынных лекаў.

Так, на сённяшні дзень у Беларусі працуе каля 20 фармацэўтычных прадпрыемстваў. У найбліжэйшыя пяць гадоў плануецца павялічыць аб’ём іх вытворчасці ў некалькі разоў, перадае БелТА.

«Нашы лекі не горшыя за імпартныя і пры гэтым таннейшыя ў тры-пяць разоў. На жаль, ёсць у людзей нейкі недавер да айчынных лекавых прэпаратаў, абсалютна не абгрунтаванае», — адзначыў Анатоль Тозік.

Как вам новость?
Головоломки