Віцэ-прэм'еры будуць асабіста адказваць за працу з інвестарамі

15.04.2010 11:19
Архив Редакция

Намеснікі прэм'ер-міністра Беларусі будуць несці асабістую адказнасць за працу са зваротамі патэнцыйных інвестараў у эканоміку краіны. Такая норма змяшчаецца ў пастанове ўрада Беларусі № 538 "Пра некаторыя пытанні працы са зваротамі інвестараў у Рэспубліцы Беларусь", паведамілі 14 красавіка ў прэс-службе Саўміна.

Як адзначаецца ў дакуменце, правядзенне перамоў з інвестарам, які прэтэндуе на заключэнне інвестыцыйнай дамовы з Беларуссю, пры яго звароце ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, іншую дзяржарганізацыю, падпарадкаваную ўраду, абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт павінна забяспечвацца на працягу трох дзён.

Затым на працягу двух дзён пасля правядзення перамоў ва ўрад павінен быць накіраваны адпаведны пратакол, у якім «павінны быць вызначаныя абавязкі рэспубліканскага органа дзяржкіравання, абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, інвестараа, а таксама адказныя выканаўцы і тэрміны выканання, якія не перавышаюць аднаго месяца з даты звароту інвестара», распавялі ў Саўміне.

Асабістую адказнасць за працу з інвестарамі ва ўрадзе будуць несці:

— па аб’ектах прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу — першы намеснік прэм’ер-міністра Ўладзімір Сямашка;

— па аб’ектах аграпрамысловага комплексу, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной гаспадаркі — віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза;

— па аб’ектах жыллёвага будаўніцтва, будаўнічага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарта і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі — віцэ-прэм’ер Віктар Бура;

— па аб’ектах гандлю і лагістыкі — віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў;

— па аб’ектах сацыяльна-культурнай сферы, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, спорту (у тым ліку па аб’ектах, звязаных з правядзеннем чэмпіянату свету 2014 года) — віцэ-прэм’ер Уладзімір Патупчык.

Асабістую адказнасць за працу з інвестарамі будуць несці і іншыя службоўцы

Акрамя таго, як распавялі ў прэс-службе Саўміна, пастановай № 538  персанальная адказнасць за выкананне тэрмінаў выканання пратаколаў перамоў з інвестарамі ўскладзена таксама на «кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў».

Віцэ-прэм’ераў жа абавязалі «забяспечыць кантроль за выкананнем тэрмінаў, вызначаных пратаколамі, і ў выпадку зрыву гэтых тэрмінаў уносіць прапановы пра прыцягненне да адказнасці вінаватых».

Как вам новость?
Головоломки