Віцебчук ў дзень смерці бацькі за спадчыну спрабаваў зарэзаць пляменніцу

26.05.2011 09:41
Архив Редакция

У Віцебску 55-гадовы мужчына ў дзень смерці бацькі паспрабаваў забіць сваю пляменніцу, якой памерлы пакінуў у спадчыну прыватны дом у горадзе. Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзелу па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітры Арэхва.

Памерлы аформіў дароўную на сваю ўнучку, што выклікала абурэнне сына, якога пакінулі ні з чым. У дзень смерці бацькі мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, з’явіўся ў хату да сваёй 27-гадовай пляменніцы і, падпільнаваўшы зручны момант, накінуўся на яе з нажом. Ён нанёс ёй множныя ўдары ў твар і тулава. Аднак жанчына змагла вырвацца і ўцячы да суседзяў, перадае БелТА.

За замах на забойства суд прысудзіў віцебчука да 8,5 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд уступіў у законную сілу.

Как вам новость?
Головоломки