Віцебскі прадпрымальнік і санітарка з Гомеля таксама ідуць у прэзідэнты

23.09.2010 16:07
Архив Редакция

У Цэнтрвыбаркам паступіла яшчэ дзве заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. "Заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы ў складзе 202 чалавек падаў індывідуальны прадпрымальнік з Віцебску Уладзімір Правальскі і санітарка аднаго з санаторыяў Гомельскага раёна Наталля Старыкава", — паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Аднак, прадстаўнік ЦВК адзначыў, што «наўрад ці можна казаць пра сур’ёзнасць намераў». «Відаць, што чалавек дрэнна арыентуецца ў выбарчым заканадаўстве, бо ў яе ініцыятыўную групу ўключана толькі каля 30 чалавек замест неабходных мінімум 100. Аднак прыняць яе заяву мы абавязаны», — цытуе Мікалая Лазавіка БелаПАН.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, сёння раніцай, 23 верасня, дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы падаў лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў. У ініцыятыўную групу кандыдата ўвайшло 2,5 тыс. чалавек. Па словах палітыка, гэта не канчатковая лічба. «Дакументы ЦВК прымае да заўтра, і таму мы маем магчымасць дапоўніць свой спіс», — адзначыў Уладзімір Някляеў.

20 верасня зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктар Цярэшчанка. Чакаецца, што 23 верасня дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падасць прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі эканаміст Яраслаў Раманчук. Сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і старшыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч абяцалі прыйсці ў ЦВК 24 верасня.

Как вам новость?
Головоломки