«Віцебск» разграміў жодзінскае «Тарпеда»

01.08.2010 13:05
Архив Редакция

Няўдалым аказаўся дэбют Сяргея Гурэнкі на пасадзе галоўнага трэнера футбольнага клуба «Тарпеда» (Жодзіна). 31 ліпеня ў хатнім матчы супраць «Віцебску» автазаводцы пацярпелі буйную паразу — 0:4 (Гараўцоў, 36, Усаў, 45 +1, Каршакевіч, 55, у свае вароты, Халадкоў, 90 +5).

У іншым паядынку 20-га тура «Белшына» выйграла ў «Партызана» — 2:0 (Кучук, 25, Дурай, 89), паведамляе БелаПАН.

У нядзелю, першага жніўня, пройдуць сустрэчы «Мінск» — «Нафтан», «Шахцёр» — «Нёман» і «Дынама» Бр — «Нёман». Матч БАТЭ — «Дынама» Мн перанесены на 22 верасня.

Становішча камандаў: БАТЭ — 42 ачкі (розніца мячоў 32-4), «Шахцёр» — 37 (26/11), «Мінск» — 36 (32-15), «Дынама» Мн — 36 (29 — 13), «Белшына» — 31 (20-24), «Дынама» БР — 27 (26-20), «Дняпро» — 22 (16-31), «Віцебск» — 21 (21-27 ), «Нафтан» — 20 (18-16), «Нёман» — 15 (12-23), «Тарпеда» — 13 (19-38), «Партызан» — 11 (10-39).

Как вам новость?