Віцебскі школьнік вынайшаў суперэканамічную лямпачку

24.03.2011 13:01
Архив Редакция

Вучань дзявятага класа віцебскай сярэдняй школы № 38 Аляксей Шустаў вынайшаў светладыёдную лямпачку, якая ў чатыры разы эканамічней лямпаў напальвання. "Такая лямпачка можа служыць дваццаць гадоў. Акупіць яна сябе гады праз два, а праз дзесяць гадоў дасць выйгрыш у два-тры разы", — паведаміў школьнік. Дома ён карыстаецца светладыёднымі лямпамі ўжо два гады.

За новую эканамічную лямпачку Аляксей Шустаў атрымаў узнагароду на гарадскім конкурсе дзіцячай творчасці «Эўрыка». Малады чалавек прыйшоў да свайго вынаходніцтва, параўноўваючы дзеянне звычайнай лямпы, лямпы напальвання, энергазберагальнай і светладыёднай. Высветлілася, што адной лямпе напальвання патрабуецца столькі ж электраэнергіі, колькі чатыром светладыёдным, роўным ёй па інтэнсіўнасці асвятлення, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Мінусам вынайдзенай светладыёднай лямпы з’яўляецца яе высокі кошт. Корпус для лямпачкі Аляксей Шустаў зрабіў сам, аднак светладыёдныя стужкі для яе і некаторыя іншыя дэталі каштавалі больш за 60 тыс. рублёў (каля 20 даляраў). Аднак, па словах вынаходніка, паколькі лямпа праслужыць дваццаць гадоў, то выдаткі павінны акупіцца.

Как вам новость?
Головоломки