Віцебскім каровам даюць слухаць класіку і радыё

14.09.2010 11:06
Архив Редакция

Спецыялісты сельскагаспадарчай вытворчасці "Мазоловогаз" у Віцебскім раёне пачалі ўкараняць у вытворчасць новыя замежныя методыкі. Адной з іх сталася выкарыстанне музычнага суправаджэння дойкі кароў — працаўнікі сельгаспрадпрыемства даюць каровам слухаць класічную музыку і радыё.

На захадзе падобныя «музычныя» методыкі актыўна ўкараняюцца ў сельгас вытворчасць, бо навукоўцы даказалі, што гукі класічнай музыкі дабратворна ўплываюць на фізічны стан жывёлы (уключаючы надой малака ў кароў), перадае Блог Віцебска.

Зрэшты, спецыялісты сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебшчыны не абмежаваліся «музычнымі» новаўвядзеннямі. Так, кармленне кароў адбываецца аўтаматычна з дапамогай спецыяльнай устаноўкі, якая раз на дзве гадзіны праязджае ўздоўж кармушак, падсыпаючы корм. Працэс дойкі таксама істотна адрозніваецца ад традыцыйнага. Акрамя таго, што даярак замяняюць робаты, каровы прыходзяць на дойку тады, калі ім гэтага захочацца.

Варта адзначыць, што новыя методыкі для павелічэння надояў малака шырока выкарыстоўваюць не толькі на Захадзе, але і на постсавецкай прасторы. Напрыклад, на некаторых фермах ў Расіі каровам не толькі ставяць класіку, але і паказваюць па тэлевізары альпійскія лугі. Зрэшты, спецыялісты кажуць, што асаблівай карысці ад прагляду відаў зялёных лугоў няма, а вось музыка сапраўды павялічвае надоі.

Как вам новость?