Відавочца: пацярпелы ад выбуху аслеп

12.04.2011 11:13
Архив Редакция

Відавочца падзеяў 11 красавіка ў цэнтры Мінску Юлія Кузьменка распавяла Тэлеграфу, як разам з іншымі добраахвотнікамі дапамагала людзям, якія пацярпелі ад выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая". "Адзін хлопец сядзеў на бардзюры, я спрабавала з ім пагаварыць, даць вады. У яго не было прыкметных пашкоджанняў, але моцна кружылася галава і ён казаў, што нічога не бачыць", — паведаміла дзяўчына.

Каля 18:00 Юлія Кузьменка знаходзілася каля пераходу на станцыі метро «Купалаўская», які выходзіць да рэзідэнцыі прэзідэнта. «Спачатку мяне проста зацікавіла тое, што з метро пачалі выходзіць людзі, у якіх быў выгляд пацярпелых. Відавочцы казалі, што здарыўся выбух, дзяўчаты плакалі. Я не была ўнутры і не ведаю, што адбывалася там, але бачыла, як працаўнікі метрапалітэна дапамагалі людзям выйсці, адкрывалі ім дзверы», — распавядае сведка.

Затым, па яе словах, з метро пачалі выносіць параненых. «Менавіта каля гэтага выхаду з метро іх не было так шмат, як на самой «Кастрычніцкай», і яны пацярпелі не так моцна. Памятаю дзяўчыну, у якой было штосьці з нагой, мужчыну, у якога была зламаная нага. Іншага мужчыну вялі пад рукі, у яго быў моцна пашкоджаны твар і ногі — гэта было відаць, таму што ён быў без штаноў», — працягвае Юлія Кузьменка.

Пацярпелым ад выбуху аказвалі першую дапамогу добраахвотнікі. «З’явіліся нейкія жанчыны — як я зразумела, работніцы бліжэйшых крамаў, — яны прыносілі параненым ваду, паілі іх. Яшчэ прыносілі вопратку, каб пакласці параненым пад галаву. Я таксама трохі дапамагала», — паведаміла дзяўчына.

Аднак, дадала яна, лекары «хуткай дапамогі» прыбылі на месца здарэння даволі хутка. «Яны прыехалі вельмі хутка, хвілін праз дзесяць. Наша дапамогу параненым ужо не патрабавалася, таму што медработнікі аказвалі яе прафесійна, везлі людзей у лякарні», — сказаў Юлія Кузьменка.

Ёй не вядома, ці аказвалі людзям псіхалагічную дапамогу. «Урачы размаўлялі з пацярпелымі — але не ведаю, праўда, ці былі сярод іх прафесійныя псіхолагі. Потым прыехалі журналісты, фота- і відэааператары… Я прабыла там хвілін сорак. Не заставалася да самага канца, таму што ўжо нічога не магла ні для каго зрабіць», — сказала сведка.

Фота Юліі Кузьменкі з месца здарэння можна паглядзець тут.

Как вам новость?