Венчурныя праекты ў Беларусі плануюць пачаць у канцы 2010 года

18.08.2010 17:11
Архив Редакция

Да канца 2010 года ў Беларусі плануюць пачаць рэалізацыю венчурных праектаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Анатоль Грышановіч. Па ягоных словах, у Белінфонд ужо паступаюць прапановы ад навуковых інстытутаў і цэнтраў, а таксама прыватных прадпрыемстваў аб выкарыстанні механізмаў венчурнага фінансавання для рэалізацыі рызыкоўных ідэяў.

На сённяшні дзень паступілі прапановы датычныя ў асноўным сферы інфармацыі і камунікацыі, а таксама медыцыны, перадае БелТА. Анатоль Грышановіч таксама адзначыў, што ў Беларусі тэрміны выканання венчурных праектаў дастаткова працяглыя і часта зацягваюцца на пяць гадоў і больш.

Цяпер эксперты фонду заканчваюць падрыхтоўку пакету дакументаў, які вызначыць ўмовы і спецыфіку адбору інавацыйных праектаў для выканання па венчурнай схеме. Спецыялісты фонду праводзяць неабходныя кансультацыі і выконваюць падрыхтоўчую працу. Разам з гэтым працягваюцца перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі праектаў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катара, Расіі, якім Беларусь гатовая даць пэўныя льготы.

У лістападзе ў Беларусі ўпершыню пройдзе венчурны кірмаш. Ён дапаможа ўсталяваць новыя кантакты з замежнымі кампаніямі, а таксама прыцягнуць дадатковыя інвестыцыі ў рызыкоўныя беларускія праекты. «Кірмаш стане своеасаблівай перамоўнай пляцоўкай для ўдзельнікаў індустрыі прамога і венчурнага інвеставання, для ўладальнікаў і менеджараў кампаніяў сектара тэхналагічных інавацый», — заявіў Анатоль Грышановіч.

Аналагічныя кірмашы праводзяцца ва ўсім свеце. Іх удзельнікамі становяцца кіраўнікі і партнёры буйных замежных венчурных фондаў і фондаў прамых інвестыцыяў, топ-менеджары інвесткампаніі і банкі, дырэктары біржаў, кіраўнікі буйных фінансавых структураў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у Беларусі прыняты ўказ, які вызначае асаблівасці сістэмы венчурнага фінансавання. Нарматыўна-прававую базу для развіцця сістэмы венчурнага фінансавання ў Беларусі распрацоўваў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Как вам новость?
Головоломки