Венесуэла будзе пастаўляць нафту ў Беларусь

16.03.2010 09:50
Архив Редакция

Венесуэла будзе пастаўляць нафту ў Беларусь. Пра гэта дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес у выніку мінулых 15 сакавіка ў Каракасе перамоў. У хуткім часе бакі падпішуць дамовы пра пастаўкі нафты з Венесуэлы ў Беларусь і пра супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы.

«Мы выдатна дамовіліся пра пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь. На нашы нафтаперапрацоўчыя заводы прыйдзе нафта з Венесуэлы. Мы сумесна будзем яе перапрацоўваць і рэалізоўваць нафтапрадукты на еўрапейскім рынку», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы будзе і далей развіваць здабычу нафты ў інтарэсах абедзвюх краін», — заявіў беларускі прэзідэнт, дадаўшы, што сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства «Петралера Белавенесалана» на дадзены момант здабывае каля аднаго мільёна тон нафты ў год.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з Венесуэлай дасягнута дамоўленасць весці газіфікацыю венесуэльскіх гарадоў і мястэчкаў. «За бліжэйшы год мы пабудуем у Венесуэле тры-чатыры заводы па вытворчасці трактароў, аўтамабіляў, вялікагрузных аўтамабіляў, буйныя цагельні, разлічаныя на выпуск 100 тыс. тон умоўнай цэглы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы

«Мы дамовіліся па ўсіх пытаннях», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што хуткім часам кіраўнікі дзвюх краін пабываюць на будоўлях, будуць адкрываць новыя радовішчы і новыя мястэчкі.

Лукашэнка: у Венесуэле створаць беларускі гандлёвы дом

Прэзідэнт Беларусі заявіў, што па прапанове Уга Чавеса ў Венесуэле створаць беларускі гандлёвы дом. «Мы створым магутны беларускі гандлёвы дом, дзе будзе прадавацца ўсё, у чым мае патрэбу Лацінская Амерыка. У нас вельмі вялікія планы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што «беларусы прыйшлі ў Венесуэлу не для таго, каб больш ці менш зарабіць, а мы жадаем зрабіць усё, каб у венесуэльскага народа было ўсё тое, чым валодае братэрская Беларусь», паведамляе БелТА.

Чавес: Венесуэла зацікаўлена ў атрыманні беларускіх тэхналогій

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес падкрэсліў зацікаўленасць гэтай краіны ў атрыманні беларускіх тэхналогій. «Мы вельмі радыя твайму візіту і поўныя рашучасці працягнуць будаўніцтва нашага саюза», — сказаў Уга Чавес, асабліва звярнуўшы ўвага на актуальную для яго тэму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Уга Чавес яшчэ раз пацвердзіў накіраванасць і адзінства пазіцый дзвюх краін па актуальных пытаннях міжнароднай позвы дня. «Мы за шматпалярны свет, за справядлівасць», — падкрэсліў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки