Венесуэла купіць актывы беларускіх НПЗ

27.01.2011 11:37
Архив Редакция

Венесуэла ў найбліжэйшай будучыні можа набыць частку актываў беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Каракасе Валянцін Гурыновіч. "Я думаю, што мы пойдзем і далей, і Венесуэла стане ўдзельнікам актываў нашых прадпрыемстваў, нашых НПЗ", — сказаў беларускі дыпламат. 

Па словах Валянціна Гурыновіча, гэта неабходна для таго, каб мець свае актывы і каб удзельнічаць венесуэльскім капіталам у беларускай прамысловасці, у тым ліку нафтаперапрацоўчай. «Такія перамовы праведзены, і я думаю, што ў найбліжэйшы час Венесуэла стане нашым партнёрам», — заявіў Валянцін Гурыновіч у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала 26 студзеня.

«У цяперашні час у актывы беларуска-венесуэльскага СП «Петралера БелаВенесалана» ўжо ўключаны два новыя нафтавыя радовішчы, якія дазволяць павялічыць здабычу нафты ў два разы. Акрамя таго, у актывы СП будуць уключаныя і радовішчы прыроднага газу», — распавёў беларускі амбасадар.

Акрамя таго, дыпламат адзначыў, што ў кастрычніку гэтага года ў Венесуэле ў штаце Барынас начтут працу беларуска-венесуэльскія сумесныя прадпрыемствы па зборцы грузавых аўтамабіляў і трактароў. Пры гэтым Валянцін Гурыновіч не выключыў таго, што адкрыццё заводаў адбудзецца пры ўдзеле прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса.

Дыпламат не выключыў, што «адкрыццё заводаў адбудзецца пры ўдзеле прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса».

Как вам новость?