Венесуэла вывучае сістэму падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў

07.04.2010 13:23
Архив Редакция

Дэлегацыя з Венесуэлы на чале з начальнікам Ваеннай акадэміі лацінаамерыканскай краіны брыгадным генералам Алексісам Лопесам Рамірэсам сёмага-восьмага красавіка наведае Ваенную акадэмію Беларусі. Мэтай візіту з'яўляецца азнаямленне з сістэмай падрыхтоўкі беларускіх ваенных кадраў, распавялі ў міністэрстве абароны Беларусі.

«Дэлегацыя з Венесуэлы азнаёміцца са структурай і сістэмай падрыхтоўкі ваенных кадраў у вядучай ваеннай ВНУ рэспублікі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы мінабароны.

Таксама паведамляецца, што чальцы дэлегацыі вывучаць і азнаёмяцца з навучальна-матэрыяльнай базай Ваеннай акадэміі краіны.

Как вам новость?
Головоломки