Венгры навучаць беларускую міліцыю прафесіяналізму

11.10.2010 12:21
Архив Редакция

У Мінску пры падтрымцы АБСЕ 11 кастрычніка пачнуцца падрыхтоўчыя курсы для 25 прадстаўнікоў беларускай міліцыі. Удзельнікі трэнінгу будуць ўдасканальвацца ў сучасных метадах навучання паліцыі. Інструктарамі на пяцідзённых курсах стануць два паліцэйскія з Венгрыі, паведамілі ў офісе АБСЕ ў Мінску.

«Добрае навучанне супрацоўнікаў паліцыі з’яўляецца асновай прафесійнай паліцэйскай службы», — адзначыў кіраўнік офісу АБСЕ ў Мінску амбасадар Бенедыкт Халер.

«Гэтыя курсы накіраваны на падтрымку працы Беларусі па паляпшэнні дзейнасці праваахоўнай службы ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі шляхам укаранення сучасных метадаў навучання паліцыі, уключаючы метадалогію навучання праз дыялог, дзе асноўнай дзеючай асобай з’яўляецца не выкладчык, а навучэнец», — дадаў Бенедыкт Халер.

Курсы былі арганізаваны з дапамогай Аддзелу па стратэгічных пытаннях дзейнасці паліцыі Сакратарыяту АБСЕ. Навучанне беларускіх міліцыянтаў праходзіць у рамках працы АБСЕ па ўдасканаленні дзейнасці паліцыі з мэтай умацавання нацыянальных сістэм прававога правасуддзя.

Как вам новость?
Головоломки