Ветэраны правялі санкцыянаваны мітынг каля офіса "Народнай Волі"

06.04.2010 13:53
Архив Редакция

Шостага красавіка каля офіса незалежнай газеты «Народная воля» прайшоў санкцыянаваны Мінгарвыканкамам пікет. З 11:00 да 11:30 рэдакцыю незалежнай газеты пікетавалі ветэраны і маладыя людзі ў скураных плашчах. Некалькі дзясяткаў чалавек стаялі перад вокнамі рэдакцыі з плакатамі: "Сярэдзіч, не дазволім зневажаць ветэранаў", "Ганьба фальсіфікатарам гісторыі", "Далоў паклёп", "Ветэраны супраць хлусні".

Трохі больш за 30 чалавек пратэставалі супраць публікацыі ў газеце артыкула Іллі Капыла «Нябышына. Вайна», які, па меркаванні пікетчыкаў, хлусліва распавядае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

У рэдакцыі паведамілі, што кіраваў акцыяй старшыня мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў. Ветэраны прайшлі ў офіс рэдакцыі да галоўнага рэактара газеты Іосіфа Сярэдзіча, аднак яго не было на месцы, таму да ветэранаў выйшла шэф-рэдактарка Святлана Калінкіна. Журналістка паабяцала даць магчымасць ветэранам выступіць на старонках газеты.

Па словах супрацоўнікаў газеты, за акцыяй, якая доўжылася 15-20 хвілін, назіралі супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным і прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, якія паводзілі сябе бесцырымонна і заходзілі ў офіс рэдакцыі з камерамі.

Как вам новость?
Головоломки