Выбарчы фонд кандыдатаў не павінен перавышаць 34,7 тыс. даляраў

05.11.2010 17:01
Архив Редакция

Цэнтральная выбарчая камісія падрыхтавала палажэнне, якое рэгламентуе парадак стварэння выбарчых фондаў прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Згодна з дакументам, лімітавая сума выдаткаў на перадвыбарную кампанію складае 105 млн. рублёў (34,7 тыс. даляраў), паведамілі ў ЦВК.

Выбарчыя фонды кандыдатаў на пост прэзідэнта могуць фармавацца з трох крыніцаў. Па-першае, гэта ўласныя сродкі кандыдатаў, сума якіх не павінна перавышаць 50 базавых велічынь (1,75 млн. рублёў). Па-другое, добраахвотныя ахвяраванні грамадзянаў. Пры гэтым уклад аднаго грамадзяніна не можа перавышаць 10 базавых велічыняў (350 тыс. рублёў). Па-трэцяе, добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асобаў. Гранічны памер ахвяравання юрыдычнай асобы — 30 базавых велічынь (1,05 млн. рублёў), растлумачылі карэспандэнту Тэлеграфа ў Цэнтрвыбаркаме.

Для фармавання выбарчага фонду кандыдаты павінны адкрыць у аддзяленні «Беларусбанка» адмысловы рахунак, прычым, кожны прэтэндэнт мае права адкрыць толькі адзін рахунак.

Як паведамілі ў ЦВК, пры фармаванні выбарчага фонду ахвяраванні ад юрыдычных асоб ажыццяўляюцца толькі ў безнаяўным парадку, ахвяраванні ад грамадзян Беларусі — як наяўнымі грашыма, так і па безнаяўным разліку.

Сродкі выбарчага фонду кандыдата маюць мэтавае прызначэнне і могуць быць выкарыстаны толькі на аплату эфірнага часу і друкаванай плошчы ў СМІ, арэнду памяшкання, абсталявання, на транспартныя выдаткі, паслугі сувязі, падрыхтоўку агітацыйных матэрыялаў, канцылярскія тавары і іншыя выдаткі непасрэдна звязаныя з правядзеннем перадвыбарчай агітацыі.

Пры гэтым Цэнтрвыбаркам будзе кантраляваць паступленне і выкарыстанне сродкаў выбарчага фонду. Кандыдат у прэзідэнты абавязаны прадставіць у ЦВК фінансавы справаздачу.

Как вам новость?