Выбаршчыкі просяць ЦВК дазволіць галасаваць па пасведчанні кіроўцы

19.12.2010 17:19
Архив Редакция

Выбаршчыкі прапануюць на будучых выбарах падоўжыць датэрміновае галасаванне і дазволіць галасаваць па пасведчанні кіроўцы. Аб гэтым паведаміў у Інфармацыйным цэнтры ЦВК сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Многія выбаршчыкі, якія тэлефануюць сёння ў ЦВК, здзіўляюцца з нагоды таго, што бюлетэнь нельга атрымаць, прадставіўшы пасведчанне кіроўцы, але можна па прад’яўленні студэнцкага білета ці пенсійнага пасведчання», — цытуе Мікалая Лазавіка БелТА.
 
Па словах сакратара Цэнтрвыбаркама, сваё меркаванне выбаршчыкі абгрунтоўваюць тым, што студэнцкія білеты выдае ВНУ, а правы кіроўцы — МУС, статус якога, безумоўна, вышэйшы, чым у навучальных устаноў. «Прэтэнзіі выбаршчыкаў дастаткова абгрунтаваныя», — адзначыў Мікалай Лазавік, дадаўшы пры гэтым, што «закон ёсць закон, нават калі ён недасканалы, і яго трэба выконваць».

Акрамя таго, сакратар Цэнтрвыбаркама паведаміў, што ў ЦВК паступае значная колькасць зваротаў з нагоды галасавання не па месцы рэгістрацыі. «Многія выбаршчыкі не змаглі своечасова прыбыць на ўчасткі, дзе іх прозвішчы занесеныя ў спісы выбаршчыкаў, і нават прапануюць працягнуць перыяд датэрміновага галасавання, лічачы пяць дзён — недастатковым тэрмінам», — распавёў Мікалай Лазавік.

Как вам новость?