Выбітныя дзеячы Венесуэлы выступілі супраць візіту «апошняга дыктатара Еўропы»

17.03.2010 17:21
Архив Редакция

Больш за 400 выбітных дзеячаў Венесуэлы, вядомыя як група  G400+ , падпісалі ліст пратэсту супраць прыезду ў краіну прэзідэнта Беларусі, якога яны клічуць «апошнім дыктатарам Еўропы». "Яго прыезд толькі пацвярджае той факт, што дыктатары аб'ядноўваюцца, каб надаць бачнасць законнасці сваім дзеянням", — гаворыцца ў лісце, які група перадала ў СМІ Венесуэлы.

Выбітныя дзеячы паўднёваамерыканскай краіны, якія падпісаліся ў лісце, мяркуюць, што ў Аляксандра Лукашэнкі шмат агульных рысаў з венесуэльскім прэзідэнтам. «Абодва пачалі сваю палітычную кар’еру, высунуўшы лозунг барацьбы з несправядлівасцю, галечай і карупцыяй, але прыйшоўшы да ўлады, толькі спрыялі распаўсюду гэтых сацыяльных бед ушыркі і ўглыб», — гаворыцца ў лісце, паведамляе inoСМИ.Ru.

Аўтары паказваюць у лісце на тое, што «абодва кіраўнікі маніпулююць заканадаўствам, каб падоўжыць сваё знаходжанне ва ўладзе». «Лукашэнка і Чавес без стомы кажуць пра правы чалавека, а насамрэч топчуць іх. Яны атачылі сябе вылучэнцамі, якія ўзбагаціліся  дзякуючы набліжанасці да ўлады», — паведамляецца ў лісце.

«Абодва прэзідэнты вызначаюцца сталым пераследам апазіцыйных лідараў. Дэмакратычная грамадскасць свету адносіць абодвух да разраду рэпрэсіўных рэжымаў у выніку сталых і бесперапынных парушэнняў правоў чалавека, дзеянняў, накіраваных супраць няўрадавых арганізацый, незалежных журналістаў, сродкаў масавай інфармацыі і апазіцыйных палітыкаў», — адзначаюць аўтары ліста.

Падпісаныя дамовы паміж Венесуэлай і Беларуссю павінны быць падвергнуты асуджэнню

Чальцы групы G400+ паказваюць у сваім лісце на тое, што вышэйпаказаныя асаблівасці тлумачаць, чаму Уга Чавес і Аляксандр Лукашэнка так ладзяць адзін з адным. Чальцы групы, якія падпісаліся, падкрэсліваюць, што дамовы, падпісаныя ўрадам Венесуэлы з Беларуссю, у вышэйшай ступені недарэчныя «і шкодныя для вышэйшых інтарэсаў нашай краіны і таму ў роўнай ступені павінны быць падвергнуты асуджэнню».

«Вызваліцель Сымон Балівар ніколі не забываўся заявіць, што найвышэйшы гонар для яго быў ў тым, што ён — грамадзянін Каракаса. Тое, што беларускага дыктатара завуць высокашаноўным госцем нашага горада, уяўляе з сябе ганебны факт», — гаворыцца ў лісце.

Как вам новость?
Головоломки