Выдаткі мінчукоў растуць хутчэй за даходы

14.03.2011 10:14
Архив Редакция

За 2010 год даходы хатніх гаспадарак Мінску ў рэальным выражэнні павялічыліся ў параўнанні з папярэднім годам на 3,5%. У той жа час выдаткі іх за гэты перыяд у параўнанні з 2009 годам выраслі на 3,6%. Пра гэта паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні горада Мінску. Усяго ж, па дадзеных Мінскстата, сярэдні прыбытак хатняй гаспадаркі склаў 2,4 млн. рублёў (800 даляраў) на месяц.

На аднаго жыхара прыходзілася 1 млн. рублёў на месяц (335 даляраў) пры 842,4 тыс. рублёў на месяц (301 даляр) у 2009 годзе. Узровень даходаў мінчукоў быў на 32,6% вышэй, чым у сярэднім па краіне (у 2009 годзе — на 34,8%).

Штомесячны сярэднедушавы даход больш за палову хатніх гаспадарак быў меншы за 1 млн. рублёў, 29,3% — ад 1 да 1,5 млн. рублёў, 14,4% — больш за 1,5 млн. рублёў. Пры гэтым даходы 0,6% хатніх гаспадарак (больш за 4 тыс.) былі ніжэйшыя за бюджэт пражытачнага мінімуму (296,9 тыс. рублёў у снежні 2010 года).

Аплата працы і даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці склалі 69,2% (у 2009 годзе — 73%) даходаў хатніх гаспадарак, пенсіі, дапамогі, стыпендыі — 17,3% (14,9%), матэрыяльная дапамога ад сваякоў і знаёмых — 5,8% (6,7%).

Выдаткі хатніх гаспадарак Мінску складалі 2,35 млн. рублёў на месяц

З гэтай сумы 77,2% (1,8 млн. рублёў) мінчукі выдаткавалі на харчаванне, аплату тавараў і паслуг, 22,8% — на ўклады, зберажэнні, падаткі, узносы, будаўніцтва і куплю нерухомасці і асабістую падсобную гаспадарку. Пры гэтым за 2010 год доля выдаткаў на куплю прадуктаў харчавання і аплату паслуг знізілася, але ўзрасла доля выдаткаў на куплю нехарчовых тавараў.

На харчаванне хатнія гаспадаркі трацілі штомесяц у сярэднім 688 тыс. рублёў, або 37,8% спажывецкіх выдаткаў. З гэтай сумы на куплю мяса і мясапрадуктаў ішло 32,3% (у 2009 годзе — 34%), малака і малочных прадуктаў — 17,2% (17,4%), гародніны і бахчавых — 6,6% (6,1 %), хлеба і хлебапрадуктаў — 12,2% (12,1%), рыбы і рыбапрадуктаў — 5,6% (5,7%), цукру і кандытарскіх вырабаў — 5,2% (4,8%), садавіны і ягад — 8,4% (8,7%), яек — 1,9% (1,9%), алею, маргарыну і іншых тлушчаў — 1,3% (1,2%), бульбы — 1,5% (1,1%).

Выдаткі на куплю нехарчовых тавараў і аплату паслуг склалі 1,1 млн. рублёў на месяц, або 60% у агульным аб’ёме спажывецкіх выдаткаў. На куплю адзення, абутку, тканіны трацілася 10,1% (у 2009 годзе 9,2%), на ахову здароўя — 3,3% (3,4%), транспарт і сувязь — 16,4% (15,4%), адукацыю, культуру, адпачынак і спорт — 8,6% (6,5%), мэблю, прадметы бытавога прызначэння, асабістыя паслугі, прадметы асабістага карыстання — 9,5% (11,2%), на аплату жылля — 9,1% (10,7%), уключаючы 6,5% (7%) на аплату паслуг ЖКГ.

Как вам новость?
Головоломки