Выкрадальнікі аўтобуса ўрэзаліся на ім у цягнік

27.01.2011 16:05
Архив Редакция

У Іванаве Берасцейскай вобласці ў ноч на 27 студзеня невядомыя людзі выкралі аўтобус "Радзіміч-А0921" з тэрыторыі вытворчай базы філіяла "Іванава" ААТ "Пінскі аўтобусны парк". На адным з чыгуначных пераездаў зламыснікі патрапілі на сагнаным аўтобусе ў ДТЗ, сутыкнуўшыся з дызельным цягніком.

Як распавялі ў міністэрстве транспарту і камунікацый, аб згоне аўтобуса ў міліцыю паведаміў дзяжурны механік філіяла каля 05:20. Аднак па гарачых слядах затрымаць выкрадальнікаў не ўдалося, у цяперашні час пошукі працягваюцца, перадае БелаПАН.

Сагнаны аўтобус каля 06:45 знайшоўся на чыгуначным пераездзе на ўчастку дарогі ад вёскі Бродніца да вёскі Юхновічы ў 15 кіламетрах ад Іванава, дзе адбылося сутыкненне з дызелем. Праваахоўнікі не выявілі пацярпелых на месцы ДТЗ. Аўтобус і дызель атрымалі механічныя пашкоджанні.

Как вам новость?
Головоломки