Вынікі "Рок-каранацыі 2009"

09.03.2010 09:30
Архив Редакция

На 14-й цырымоніі "Рок-каранацыі" было ўручана 15 "Рок-карон". Чытайце поўны спіс пераможцаў і каментарый "Minsk 2 Go".

Падзея года — канцэрт да 15-годдзя N.R.M. у Мінску
Праект года — «Тузін. Перазагрузка»
«Традыцыі і сучаснасць» — «Крама»
«Рок-князёўна» — Настасся Шпакоўская (Naka)
«За адданасць жанру» — «Князь Мышкін»
«За адданасць рок-музыцы» — Neuro Dubel
Поп-рок праект года — Open Space
Рэп-праект года — «Нестандартны варыянт»
Дэбют года — The Toobes
Вяртанне года — «Жнюв»
Выканаўца года — Зміцер Вайцюшкевіч
Песня года — «Ружовыя акуляры» («Ляпіс Трубяцкі»)
Кліп года — «Афрыка» («Без Білета»)
Альбом года — «Афрыка» («Без Білета»)
Гурт года (Галоўная Рок-карона) — «Без Білета»

Аўтар гэтых радкоў на працягу пяці з лішнім гадоў з’яўляецца PR-мэнэджарам гурту «Без Білета» і таму не прэтэндуе на аб’ектыўнасць у адзнацы вынікаў «Рок-каранацыі». Тым не менш, бясспрэчна, што «Без Білета» — адна з надзей беларускай музыкі, якія спраўдзіліся. Гэта пакуль што адзіны калектыў, узнагароджаны на «Рок-каранацыі» як у намінацыі «Адкрыццё года» (у 2001 годзе), так і ў найболей ганаровай «Гурт года». Прычым надзея гэта спраўдзілася зусім у іншай якасці, чым бачылася 9 гадоў назад, калі «Без Білета» выконвалі фолк-рок і рабілі каверы на панкаў Green Day.

Кожны альбом быў для каманды Віталя Артыста крокам на новую музычную тэрыторыю. У выпадку з «Афрыкай» — яшчэ і «заваяваннем» цэлага кантынента. Паступова каманда знайшла для свайго стылю вызначэнне smart pop (і расшыфравала «разумная і прыгожая папулярная музыка»). Можна доўга дыскутаваць, як яно суадносіцца з паняццем «рок», але відавочна, што «Без Білета» заслужылі права звацца лепшым беларускім гуртом па выніках 2009 года.

Дарэчы, у ЗША на цырымоніі «Грэмі 2009» перамогу ў намінацыі «Лепшы альтэрнатыўны альбом» атрымалі французскія «смарт-поперы» Phoenix, вельмі далёкія ад звыклага ўяўлення пра бескампрамісных альтэрнатыўшчыкаў. І «бізбілетная» «Афрыка», і «Wolfgang Amadeus» Phoenix моцныя не вонкавымі атрыбутамі рока і не вернасцю класічным канонам пратэстных гімнаў, а выдатнымі песнямі, кожную з якіх хочацца ўзяць у сваё жыццё. Магчыма, менавіта такі падыход — сакрэт поспеху ў насталае стагоддзе празмернасці музычнай інфармацыі.

Фотарэпартаж Тэлеграфа з «Рок-каранацыі»

Віктар Пазнякоў, Telegraf.by

Как вам новость?
Головоломки