Вырасла колькасць ахвяраў выбуху на фабрыцы ў Пінску (фота)

26.10.2010 10:28
Архив Редакция

Ахвяраў выбуху на Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыцы, які адбыўся 25 кастрычніка, стала больш. Каля 18:00 пад абваленымі элементамі сцен будынка ратавальнікі выявілі цела яшчэ аднаго загінулага. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў.

«Гэта мужчына, працаўнік прадпрыемства. Іншых звестак аб ім пакуль няма», — распавёў Сяргей Машноў. Такім чынам, на дадзены момант вядома аб двух загінулых у выніку пажару на фабрыцы. Па ўдакладненых дадзеных, на вечар 25 кастрычніка было шпіталізавана 19 працаўнікоў прадпрыемства. Усе яны знаходзяцца ў Пінскай цэнтральнай лякарні, перадае БелаПАН.

Па дадзеных на 15:00 у шпіталі знаходзілася 18 пацярпелых, з іх 14 — у рэанімацыйным аддзяленні з апёкамі ў цяжкім стане. Чатыры пацярпелыя з рознымі пераломамі знаходзяцца ў хірургічным і траўматалагічнае аддзяленнях лякарні. Медыкі паведамілі, што стан пацярпелых — сярэдняй цяжкасці. Уначы семярых пацыентаў перавезлі ў Мінск, пецярых — у Берасцейскую абласную лякарню, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Як раней перадаваў Тэлеграф, паведамленне аб выбуху на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску паступіла ў міністэрства па надзвычайных сітуацыях каля 13:00. Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі выявілі, што ў выніку выбуху абрынулася каля 100 квадратных метраў перакрыцця. Па факце выбуху пракуратура Берасцейскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.302 КК РБ (парушэнне правілаў бяспекі на выбуханебяспечным прадпрыемстве).

У некаторых СМІ з’яўляліся дадзеныя аб шасці загінулых у выніку надзвычайнага здарэння ў Пінску, аднак у МНС гэтую інфармацыю назвалі не адпаведнай рэчаіснасці.
пожар в Пинске 482916.jpgпожар в Пинске_286558.jpg

пожар в Пинске_378508.jpg
пожар в Пинске_736043.jpg
фота: pinsknews.by і rescue01.gov.by

Как вам новость?