Вытворчасць піва Беларусі ўпала на 5%

20.04.2010 12:34
Архив Редакция

Вытворчасць піва ў Беларусі ў студзені-сакавіку 2010 года зменшылася на 5% (7,4 млн. далаў). Па інфармацыі Белстата за гэты перыяд у краіне таксама зменшылася вытворчасць мінеральнай вады (на 2,5%), масла (на 8,6%), сыру (на 2,9%) і рыбных кансерваў (на 16,1%).

Як паведаміў Белстат, на першае сакавіка 2010 гады ў Беларусі стратнымі былі  62 прадпрыемствы харчовай прамысловасці (16,7% ад агульнай колькасці). Агульная сума стратаў склала каля 23,1 млрд. рублёў, перадае БелаПАН.

У цэлым аб’ём вытворчасці харчовай галіны ў студзене-сакавіку 2010 года павялічыўся на 9,5% і дасягнуў 5 трлн. 372 млрд. рублёў. Выпуск цукру вырас на 46,2% (237,2 тыс. тон), мяса — на 8,5% (139,9 тыс. тон), кансерваванай садавіны і гародніны — на 40,4% (82,8 млн. ум. слоікаў), пладовых вінаў — на 5,1% (4 млн. даў), вінаградных вінаў — 7,6% (466 тыс. даў), гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў — на 4,1% (3,8 млн. даў), тытунёвых вырабаў — на 15,5% (5,5 млрд. штук), алею — на 48,5% (24,5 тыс. тон).

Нагадаем, што 23 лютага ў Беларусі ўступіў у дзеянне закон «Пра занясенне зменаў і дадаткаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці». Закон усталёўвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу на суму да васьмі базавых велічынь за распіванне піва і іншых слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах.

Как вам новость?
Головоломки