Вызначыліся першыя чвэрцьфіналісты Кубку Беларусі па футболе

23.09.2010 12:26
Архив Редакция

Шэсць матчаў 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе адбыліся 22 верасня. Прычым у трох з іх для выяўлення пераможца спатрэбіўся дадатковы час, а яшчэ ў адным для вызначэння наймацнейшага і зусім давялося звярнуцца да серыі пасляматчавых пенальці.

«Белшына» (Бабруйск) — «Камунальнік» (Слонім) (першая ліга, Д2) — 2:1 (у дадатковы час) (Лісіца, 44, С.В. Каваленка, 97 — Шэлег, 45+1).

«Шахцёр» (Салігорск) — «Хваля» (Пінск) (Д2) — 4:0 (у дадатковы час) (Алумона, 92, 97, Сітко, 98, Вяргейчык, 109).

«Мінск» — «ДСК-Гомель» (Д2) — 3:1 (у дадатковы час) (Гігевіч, 53, Д. Аспенка, 105, 114 — Васькоў, 85).

«Віцебск» — «Нёман» (Горадня) — 1:1 (пенальці — 4:5) (Слесарчук, 19 — Кавалёнак, 28, а таксама вырашальны пенальці).

«Рудзенск» (Д2) — «Гомель» (Д2) — 0:5 (С. Канцавы, 8, Д. Платонаў, 29, 51, Цімашэнка, 68, Юдзянкоў, 87).

«Нафтан» (Наваполацк) — «Гарадзея» (другая ліга, Д3) — 4:2 (Дегцяроў, 13, Гаўрушка, 24, 53, Рудзік, 43 — Цярэнцьеў, 44, Тарлікоўскі, 89).

Такім чынам, у чвэрцьфінальную стадыю, якая адбудзецца ўжо вясной наступнага года, выйшлі «Белшына», «Шахцёр», «Мінск», «Нёман», «Гомель» (Д2) і «Нафтан».

Яшчэ два пропускі ў чвэрцьфінал, як паведамляе БелТА, будуць разыграны 27 кастрычніка, калі адбудуцца заключныя матчы 1/8 фіналу: «Партызан» (Мінск) — «Дынама» (Мінск) і БАТЭ (Барысаў) — «Дынама» (Берасце).

Как вам новость?
Головоломки