Вячорка: Кастусёў здымецца з выбараў на карысць Мілінкевіча

01.06.2010 14:39
Архив Редакция

Экс-старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што Рыгора Кастусёва, якога абралі прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Беларусі ад ПБНФ, "падрыхтавалі пераходную ролю". Па словах апазыцыйнага палітыка, у прэтэндэнта на прэзідэнцкае крэсла ад ПБНФ шанцы выйграць на выбарах нізкія.

«Я думаю, што рана ці позна Кастусёў здыме сваю кандыдатуру на карысць Аляксандра Мілінкевіча. Таму што ўсе людзі, якія працуюць на Мілінкевіча, але ўваходзяць у Сойм БНФ, галасавалі на з’ездзе за Кастусёва», — цытуе Вінцука Вячорку Euramost.org.

Па словах сябра ПБНФ, у самога Кастусёва шанцы на гэтых выбарах «самыя мінімальныя». «Вельмі мала часу для падрыхтоўкі самастойнай кандыдатуры. Да выбараў засталося нейкія паўгады, а за гэты час ужо мала што можна паспець зрабіць», — лічыць апазіцыйны палітык.

Кажучы аб тым, чаму зацягнулася працэдура вылучэння прэтэндэнта ў Партыі БНФ, Вінцук Вячорка заявіў: «Гэта ўсё рабілася свядома тымі, хто захацеў «падкласці» партыю пад Мілінкевіча».

Як раней паведамляў Тэлеграф, за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Рыгора Кастусёва ад ПБНФ прагаласавалі ўдзельнікі пазачарговага з’езду палітычнай сілы, які прайшоў 29 траўня. Як заявіў лідар партыі Аляксей Янукевіч, на выбарах-2011 ПБНФ будзе змагацца на два фронты — супраць Аляксандра Лукашэнкі і прарасійскага кандыдата.

Как вам новость?
Головоломки