Вядомыя прозвішчы дзесяці загінулых пры выбуху ў метро (абноўлена)

12.04.2011 12:59
Архив Редакция

Удалося ўсталяваць асобу 10 з 12 загінулых ад тэракту на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў беларускай сталіцы. Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі заявіў намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед, які ўзначальвае аператыўна-следчую групу, якая расследуе выбух. 

Аднак імя і прозвішчы дзясятага загінулага Андрэй Швед не назваў, заявіўшы толькі, што 11 чалавек загінула на месцы здарэння і адзін — у лякарні.

Раней паведамлялася аб тым, што ўстаноўлены асобы дзевяці ахвяраў тэракту. Гэта:

1. Абражэй Наталля Валянцінаўна (дата нараджэння — 6 лістапада 1966)

2. Захаркова Таццяна Ігараўна (20 лістапада 1968)

3. Капцюх Раман Васільевіч (16 сакавіка 1990)

4. Наркевіч Анатоль Уладзіміравіч (3 чэрвеня 1959)

5. Парфунцеў Аляксандр Яўгенавіч (21 сакавіка 1954)

6. Сербаеў Сяргей Уладзіміравіч (4 лістапада 1988)

7. Салаўёва Вольга Віктараўна (12 студзеня 1983)

8. Шагойка Ганна Віктараўна (9 кастрычніка 1954)

9. Клемец Юры Аляксандравіч (1987 года нараджэння)

Как вам новость?
Головоломки