Вядучага ток-шоў "Выбар" на ОНТ адхілілі ад эфіру

20.01.2011 16:51
Архив Редакция

Сяргея Дарафеева, вядучага ток-шоў "Выбар" на беларускім тэлеканале ОНТ, адхілілі ад працы ў эфіры. Па словах самога вядучага, 20 студзеня кіраўніцтва тэлеканала "выказала незадаволенасць" тым, як Сяргей Дарафееў 19 снежня вёў прамы эфір праграмы, прысвечанай вынікам прэзідэнцкіх выбараў.

У ходзе прамога эфіру ток-шоў «Выбар», які адбыўся праз некалькі гадзін пасля закрыцця выбарчых участкаў, старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, прысутная на праграме, пакінула студыю. Пасля гэтай праграмы кіраўніцтва тэлеканала адправілі Сяргея Дарафеева ў адпачынак, а праекты «Выбар» і «Выбар+» у эфір больш не выходзілі.

Сяргей Дарафееў паведаміў, што за ім захавалі пасаду дырэктара дырэкцыі ранішняга вяшчання ОНТ, але «аб працы ў эфіры гаворкі не ідзе», перадае БелаПАН

Пра лёс ток-шоў «Выбар» яго былы вядучы таксама нічога не ведае. Паводле яго слоў, у бліжэйшы панядзелак (24 студзеня) праект у эфіры сапраўды не выйдзе. Разам з тым, Сяргей Дарафееў пацвердзіў інфармацыю, што тэлеканал рыхтуе запуск новага грамадска-палітычнага шоў.