Вялікабрытанія адмаўляе ў візах дзецям-чарнобыльцам

12.07.2010 10:22
Архив Редакция

Вялікабрытанія адмаўляе дзецям-чарнобыльцам ў візах без тлумачэння прычынаў, піша Independent. Па словах прадстаўнікоў дабрачынных арганізацыяў Злучанага Каралеўства, "працаваць становіцца немагчымым праз тое, што памежнае агенцтва адмаўляе ў вельмі многіх візах ў апошнюю хвіліну".

Па дадзеных арганізацыі «Лінія жыцця дзяцей Чарнобыля», з апошняй групы толькі сямёра з 17 дзяцей атрымалі візы. Астатнім жа было адмоўлена ў апошні момант.Восем адмоваў у прадстаўленні візаў атрымала ад памежнікаў і іншая арганізацыя «Медыцына і Чарнобыль».Прадстаўнікі дабрачынных арганізацыяў кажуць, што памежнае агенцтва Вялікабрытаніі патрабуе самых розных дакументаў, якія даказваюць неабходнасць такіх падарожжаў.З моманту трагедыі ў 1986-м годзе ў брытанскіх сем’ях адпачылі дзесяткі тысячаў дзяцей з рэгіёнаў Украіны і Беларусі, якія апынуліся пад уздзеяннем радыяцыі.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?
Головоломки