"Вялікае" зацьменне Месяца беларусы змогуць убачыць 15 чэрвеня

13.06.2011 12:28
Архив Редакция

У сераду, 15 чэрвеня 2011 года, беларусы змогуць стаць сведкамі поўнага зацьмення Месяца. Падчас цэнтральнага моманту так званага "Вялікага месяцовага зацьмення" цень Зямлі патрапіць у цэнтр дыска Месяца, а таксама з невялікім зрухам у бок больш светлай (паўднёвай) часткі дыска.

Зацьменне будзе адбывацца ў той час, калі Зямля максімальна аддаленая ад Сонца, а сам спадарожнік будзе знаходзіцца вельмі нізка над гарызонтам, паведамілі ў Белгідраметэацэнтр.

Поўная фаза зацьмення будзе доўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін. Месяц будзе знаходзіцца ў сузор’і Змееносца.

Між тым, назіраць гэтую прыродную з’яву можна будзе толькі пры ўмове добрай бачнасці, чаго беларускія сіноптыкі не абяцаюць. Так, у цяперашні час надвор’е ў Беларусі фармуе малаактыўны атмасферны фронт, пад уплывам якога Беларусь усё яшчэ будзе знаходзіцца ў дзень месяцовага зацьмення. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, 15 чэрвеня ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

Апошняе падобнае месяцовае зацьменне было 16 ліпеня 2000 года, наступнае цэнтральнае поўнае месячнае зацьменне адбудзецца 27 ліпеня 2018 года.

Как вам новость?
Головоломки